#МОВАЗДОМА / Як не блытаць САБЕ, СЯБЕ / Говорим правильно САБЕ, СЯБЕ

«Арт Сядзіба» навучыць не блытаць сабе і сябе, двух і дзвюх, ды іншыя частыя памылкі ў беларускай мове «Арт Сядзіба» запускае праграму пра беларускую мову: #моваздома. Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Аўтары тлумачаць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым. Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова. Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова. Падзяка ў здымках відэа: Krok Films. Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус. Застаўка: Ганна Клокава. Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.
Back to Top