Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Адзінаццаты выпуск прысвечаны словам табе і цябе. Абяцайце больш іх не блытаць. 🙏🏻
Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова.
Падзяка ў здымках відэа: Krok Films.
Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус.
Вокладка: Ганна Клокава.
Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.