#МОВАЗДОМА / Як правільна: ЛЕПШЫ або НАЙЛЕПШЫ / Говорим правильно: ЛЕПШЫ или НАЙЛЕПШЫ

Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома. Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым. Другі выпуск прысвечаны ступеням параўнання прыметнікаў. Хто лепшы, а хто — найлепшы? Абяцайце запомніць. ?? Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова. Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова. Падзяка ў здымках відэа: Krok Films. Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус. Застаўка: Ганна Клокава. Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.
Back to Top