Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча ()
У нядзелю 25 снежня каталікі ўсяго свету адзначаюць адно з самых галоўных царкоўных святаў – Раство Хрыстова. З яго надыходам вернікі наноў перажываюць радасную падзею – Нараджэнне Божага Сына. Святу папярэднічае Адвэнт – час духоўнага чакання. А завяршае яго Вігілійная вячэра, на якую па традыцыі збіраецца разам уся сям’я.
Вашай увазе каляднае віншаванне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.
© Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
2022