❗️ Віншаванне з Новым годам ад Радыё 97 // О чём мечтает каждый беларус?

Шаноўныя слухачы Радыё 97, вось і сыходзіць 2021 год. Для Беларусі гэты год стаў яшчэ больш паказальным. Бо нелегітымны Лукашэнка і яго камуністычны рэжым паказалі ўсяму свету, што такое баязлівасць і подласць. Аляксандр Лукашэнка адназначна баязлівец, ён баіцца праўды і ўсе яго карагоды вакол канстытуцыйнага рэферэндуму гэта ўсяго толькі спроба хоць на ледзь-ледзь, хоць на яшчэ трохі падоўжыць сваё «існаванне» на волі. Калі яго жыццё ў страху перад беларусамі можна назваць воляй. У новым годзе, я б хацеў, каб усе палітвязні выйшлі, а на іх месца адправіліся тыя, хто датычны да іх прысудаў. Вельмі спадзяюся, што ў гэты раз, на Новы год, кожны беларус загадае самае запаветнае жаданне, якое абавязкова выканаецца!
Back to Top