Astrouna_Ой пайду я дарогаю_1

Лета сплывае ўслед з аблокамі. Мы хочам падзяліцца з вамі жнівеньскім настроем у новым music-video ASTROŪNA “Ой пайду я дарогаю“. Спявалі ў лесе і хадзілі дарогамі: Паліна Курановіч, Таццяна Ўласевіч, Ганна Сілівончык, Кацярына Аракчэева. Дзякуй Антону Бельскаму за магічную мелодыю дуды. Відэа здымаў Міхась Аракчэеў. Жніўная песня запісана ў Любанскім раёне ад спявачкі В.І. Дастанкі.
Back to Top