* * *
Пляцы анямеюць. Апусціцца золь. [Hm]
А потым з нябачнага схову [Fm-диез Hm]
абрыне на горад высокая столь [D G]
снег першы, і вечны, і новы. [Fm-диез]
[G Em ] [Fm-диез Hm]
Наважым з табою да крамы прайсці
і аркуш распішам слядамі.
Патрэбна да снегу яшчэ дарасці.
І мы гэта зробім з гадамі.
Так поруч, як можна, прыціснецца бель
да постацяў хісткіх, да сэрцаў.
А сонца па хмарах, нібы карабель,
плыве і не ведае смерці.
1 view
351
90
4 years ago 00:02:25 1
“ГОРАД“ (“Пляцы анямеюць...“), Міхась ЮЖЫК
5 years ago 00:03:37 1
Торжественное открытие масштабного проекта Rena Rosh