Шостага лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – адзінага паэта Магілёўшчыны, удастоенага гэтага высокага звання. Яго імя вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка па-за яе межамі. Куляшоўская паэзія ўжо даўно стала класікай, але яна – не толькі гісторыя беларускай літаратуры. Паэтамі такога маштабу і глыбіні як Куляшоў у кожную эпоху становяцца лічаныя адзінкі. Як мысліцель ён абганяў свой час, і таму яго слова па-ранейшаму сугучна нам, яго нашчадкам. Толькі задумайцеся: яшчэ ў далёкім 1947 годзе, за паўтара дзесяцігоддзя да першага палёту чалавека ў космас ён напісаў на гэту тэму верш “Зямля”, што вельмі ўразіла беларускага касманаўта Пятра Клімука. Тут ёсць над чым падумаць і ёсць чаму здзівіцца, і ўсё ж, напэўна, здзіўляцца не варта: вялікі паэт – заўсёды прарок.
З нагоды ўшанавання памяці юбіляра прапануем вашай увазе відэагляд творчасці нацыянальнага паэта, а таксама запрашаем наведаць віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога”, які па праву лічыцца электроннай энцыклапедыяй жыцця і дзейнасці творцы.
5 views
2482
941
9 months ago 01:45:24 1
ПЯТРУХІН – ЗОНА, дзе сядзяць сілавікі Лукашэнкі і Знак, стукачы і мінус 10 кг у карцары | ТОК
9 months ago 01:48:19 1
ЛОЙКА – пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея | ТОК
9 months ago 00:03:05 5
110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
1 year ago 00:09:33 1
¡DELGADO sigue mintiendo y DOMENECH es raro! | Resumen de la Semana #110 | ZIN TV
3 years ago 00:18:38 1
Dargan vs Delgado FULL FIGHT: July 31, 2021 | PBC on FS1
3 years ago 00:04:58 1
Dargan vs Delgado HIGHLIGHTS: July 31, 2021 - PBC on FS1