Жывы запіс з рэпкропкі. Беларускі кавер усім вядомай песні.
Стаміўся я ў дарозе і вечар наступіў.
У хаце лесніка я прытулку папрасіў.
З прыемнаю усмешкай стары мяне пусціў
І так дабразычліва вячэраць запрасіў.
Адпачні, вандроўнік, не адмоўлю я не ў чым,
Не адмоўлю я не ў чым, не адмоўлю я не ў чым.
Дзіўныя гісторыі паслухай у начы,
Ты паслухай у начы, ты паслухай у начы.
На вуліцы цямнела, сядзелі удваіх
І мне ляснік аб справах распавядаў сваіх.
Што шмат сярод жывёлаў тут у яго сяброў,
Што дужа даспадобы яму карміць ваўкоў.
І воўкі сярод ночы завылі i ляснiк
Сабе заўсміхаўся, а потым раптам знiк.
Ён хутка варацiўся з ружжом наперавес:
- Сябры жадаюць есці, ідзем, браток, у лес!
#live #liverecording #rehearsal