Літанія да святога Шарбэля

Успамін 24 ліпеня Святы Шарбэль Махлуф нарадзіўся ў хрысціянскай сям’і ў Бекаа-Кафра (паўночны Ліван). У 23 гады ўступіў у кляштар св.Марона ў Анаі, дзе атрымаў манаскае імя Шарбэль. Калі ён у 1898 годзе памёр (у вігілію Божага Нараджэння), пасля пахавання над яго магілаю з’явілася яркае свячэнне, якое трымалася на працягу тыдня. 10 кастрычніка 1977 года бл. Павел VI кананізаваў айца Шарбэля.
Back to Top