Вакол ворагі: якія правы яшчэ засталіся ў беларусаў? | Какие права ещё остались у белорусов?

Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет перакананая, што падзеі, якія адбыліся ў Беларусі летам — восенню 2020-га, прывялі да “крызісу беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека“. Па слядах тых падзей органы папярэдняга расследавання атрымалі 4644 скаргі на выкарыстанне фізічнай сілы і спецсродкаў сілавікамі падчас разгонаў мірных акцый пратэсту. 1050 скаргаў адхілілі. Ніводнай крымінальнай справы па тых скаргах так і не распачалі. Затое ў Крымінальны кодэкс Беларусі будуць унесены новыя артыкулы і склады злачынстваў, якія павінны “забяспечыць дадатковую ахову канстытуцыйнага ладу краіны, жыцця і здароўя грамадзян“. У якіх умовах сёння даводзіцца працаваць праваабаронцам? Ці рэальна сёння дапамагчы тым, хто трапляе пад рэпрэсіі? Да чаго прывядуць прапанаваныя змены ў Крымінальны кодэкс? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае праваабаронца, юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Нашы суполкі ў сацсетках. Падпішыцеся! ТГ: FB:
Back to Top