🤓📢Беларускім вучоным ёсць што прапанаваць у імпартазамяшчэнні – «Свая зямля»

Вучоныя Беларусі прапануюць аграрыям сучасныя тэхналогіі, якія забяспечаць змяншэнні затрат і павышэнне канкурэнтаздольнасці гатовай прадукцыі. У развіцці айчыннага рыбаводства зрабілі стаўку на рэсурсазберажэнне, што дазволіць выйсці на прадукцыйнасць рыбы ў тону з гектара. У інстытуце рыбнай гаспадаркі вышукалі рэзервы для нарошчвання пагалоўя белага амура. На вытворчых вадаёмах заняліся вырошчваннем каштоўных відаў рыбы. У хуткім часе плануецца наладзіць выраб беларускай ікры. Якія памылкі дапускаюць фермеры і спецыялізаваныя гаспадаркі? Як зменшыць расходы на корм? Які новы від рыбы з’явіцца ў Беларусі? Ураджай якіх фруктаў збіраюць вучоныя зімою? Дзе можна вырошчваць арэхі? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля»
Back to Top