Аляксандр Галецкі - Запалiу кастрычнiк кастры

Хрысціянская аўтарская песня: Запалiу кастрычнiк кастры Аўтар і выканаўца: Аляксандр Галецкі Альбом: Мы верой в Иисуса Христа спасены Христианский блог: Тэкст песнi: Запаліў кастрычнік жоўтыя кастры І чырвоных красак не шкадуе. Закружылі ў танцы па зямлі вятры Лісце, што кастрычнік размалюе. А ў сінім небе плачуць журавы, Круг за кругам усё вышэй узлятаюць. Адгукнецца поле , рэчкі, паплавы На іх крыкі, што ў далі знікаюць. Прыпеў: І такое шчасце поўнае ў душы, Бачу кожны лісцік і травінку. Раскажу я гэта восеньскай цішы, Што са мной прысела на хвілінку. Я табе ўдзячна, мой Вялікі Бог, Што Ты дараваў мне гэта бачыць. Ты так усё ўладзіў і так мне памог, Ты наперад знаў усё, мог прадбачыць. А кастрычнік далей, далей усё ідзе, Я яго адпраўлю ў дарогу. Ён такі прыгожы ў сваёй чарадзе І за гэта дзякуй, дзякуй Богу. Прыпеў той жа. #БратскиеВстречи #ХристианскиеПесни #АлександрГалецкий
Back to Top