Сьпеўны гурт “Яваровы людзі“ з Таронта (Канада) рыхтуе навагодні спэктакль па матывах казкі-батлейкі Сержука Вітушка “Дружная капэля“. Пабачыць гэтую музычную казку зможа той, хто 31 сьнежня прыйдзе сустракаць Новы год у Беларускі цэнтар Таронта. Падчас адной з рэпэтыцыяў удзельнікі гурта запісалі на відэа заключную песьню са спэктаклю (музыка Крыса Кельмі, беларускі тэкст Віялеты Кавалёвай) і дасылаюць гэтую “відэапаштоўку“ ўсім суайчыньнікам у Беларусі і за яе межамі.