БЕЖАНЦЫ 1915–1922, лёсы беларускіх мігрантаў, рэж Юры Каліна, Польшча, Беларусь, 2017 г.
Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія сем’і, некаторыя ўцякаюць самі, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысяч вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж вайсковымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы і бамбаванне з боку немцаў.
Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі каля трох мільёнаў чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ стагоддзі ў гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто вытрывалі кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 5–7 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы. І пабачылі тут спаленыя гаспадаркі, занядбаныя землі, сустрэлі голад і недавер з боку ўладаў.
“Бежанцы 1915–1922“, лёсы беларускіх мігрантаў, рэж Юры Каліна, Польшча, Беларусь, 2017 г.
🎬
1 view
72
11
11 months ago 00:49:36 1
БЕЖАНЦЫ 1915–1922, лёсы беларускіх мігрантаў, рэж Юры Каліна, Польшча, Беларусь, 2017 г.
4 years ago 00:49:36 1
“Бежанцы, 1915-1922“ д/ф (польская мова), 2017 г. Беларусь