Беларуская батлейка (Бел)

Наш канал в социальных сетях: Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр. Ён вядомы з XVI ст. Як жа выглядала батлейка?Рабілася вялікая скрынка ў выглядзе хаткі ці вясковай царквы з дверцамі замест вакон. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Валасы, бровы і вусы ў іх былі з лёну, паклі ці аўчыны. Лялька насаджвалася на драўляны або металічны шпень (штыр), які рухаўся па проразях у падлозе.Сцэна ўпрыгожвалася тканінай, каляровай паперай,фігуркамі з тоненькіх палачак і нагадвала балкон на якім адбывалася дзеянне. Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялек, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Батлеечнік звычайна быў таленавітым артыстам-самародкам.Многія гады адзінай пастаноўкай была п’еса “Цар Ірад”. Страшны Ірад даведаўся, што нарадзіўся хлопчык, які стане замест яго царом. І ён загадвае знішчыць усіх хлопчыкаў да трох гадоў. Аднак, таго хлопчыка, Ісуса Хрыста, выратоўваюць пастухі.Пазней батлеечнікі пачалі паказваць камічныя сцэнкі з народнага жыцця, у якіх было шмат песе
Back to Top