Адзін дзень з жыцця журавіннага заводу

Так жартаўліва жыхары в.Дзяржынск што ў Лельчыцкім раёне называюць паходы ў балота па журавіны са жніўня да першага снега. Штодня старыя і малыя, мужчыны і жанчыны пешшу, на роварах, матацыклах ды машынах едуць на балота каб неяк выжыць. Пенсіянеры, якія атрымліваюць 1 млн.400тыс.. пенсіі, хочуць падпрацаваць каб атрымаць нейкую прыбаўку да пенсіі, а для тых, хто яшчэ не на пенсіі, журавіны становяца асноўным сродкам каб выжыць. Рэпартаж з балота ад карэспандэнта “Гомель Грамадзянскі“ Ларысы Шчыраковай.
Back to Top