Лех Валенса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за падтрымку рабочага руху і барацьбу за правы чалавека ў 1983 годзе, адзін з заснавальнікаў і лідар грамадскага руху “Салідарнасць“, былы прэзідэнт Польшчы ў 1990-1995 гадах, звярнуўся да беларусаў у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.