Atesta ft Lesley Knife - Магільшчык (Matthews - Плотка)
“Магільшчык“ - кавер Dave Matthews Band. Героямі белверсіі сталі Яўгенія Пфляўмбаўм, Эмілія Плятэр і Ларыса Геніюш.
Магільшчык (сл. Baisan)
Ларыса Геніюш: гады жыцця 10 – 83,
У яе бралі інтэрвію топ-мэнэджэры цемры слізкай.
Вена і Львоў у ейным гайдзе, але ў гэтых кропках не зробіш чэк-ін.
Адзінаццаты трамвай едзе з Міхле да Ваўкавыска.
мой мілы
калі капаеш мне дом
паберажы рукі
каб кроплі дажджу разрывалі мой сон
магільшчык
Што паспела ты ў свае дваццаць пяць?
Што б сказала ты Эміліі Плятэр?
Партызанскі тым-лід, што дашлеш ты Богу ў CV?
Карабель абірае свой шлях, карабель не глядзіць на фарватэр,
Усе лісты да палкоўніка – малаком па крыві.
ружа ружа кветка
мы ў букеце дзеткі
попел попел
з нашых спраў
Як уступіць у саюз на дзевятым дзесятку?
Яўгенія Пфляўмбаум мае дакладны адказ.
«Мела ты ўсяго нароўні», ды пусты рахунак у банку.
І застаўся падрадкоўнік, Байран сцерпіць, праўда, Макс?
205 views
748
213
6 years ago 00:04:12 205
Atesta ft Lesley Knife - Магільшчык (Matthews - Плотка)