Жыццё Сяргея Пясецкага – гатовая гісторыя для прыгодніцкага фільма. Ён быў шпіёнам і кантрабандыстам у 1920-я гады. Атрымаў смяротны прысуд – а потым памілаванне. Як пісьменнік займеў шалёную славу ў Польшчы 30-х гадоў – і ў сучаснай Беларусі.
Агулам ён правёў за кратамі 14 гадоў – за разбойныя напады. Самая знакамітая кніга, “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, стала польскім бэстсэлерам 1937 года. Пасля яе фанаты арганізавалі грамадскую кампанію па вызваленні Пясецкага.
Самае цікавае пра пісьменніка-авантурыста – у новым выпуску “Знакамітых беларусаў”.
Тэкст чытае Марына Савіцкая.
Тэкст цалкам на сайце: