Вялікдзень. Словы Вольгі Шпакевіч, музыка Любові Шпакоўскай

І ноч была вялікая, калі ўваскрэс Хрыстос, І дзень завуць Вялікаднем, Што радасць нам прынёс. Ўсяночная паклікала, Каб радасць абвясціць, Чаканую, вялікую, Так важную ў жыцці. Хрыстос васкрос… 2.Мільёны свечак полымем Адбіліся ў вачах. Іконы ўсе вясёлыя, Лікуе і душа. І галасы ўрачыстыя пяюць хвалу Хрысту, і словы святла-чыстыя з маёй душы растуць. Хрыстос васкрос…
Back to Top