Латушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым Годам
Хутка мы збярэмся з роднымі і блізкімі, каб правесці адыходзячы 2022 год і сустрэць Новы, 2023-ці. Прынамсі тыя з нас, у каго ёсць такая каштоўная магчымасць.
З якімі ж надзеямі мы глядзім зараз ў будучыню? Якія планы на яе маем? І ці маем іх увогуле, жывучы ў складаныя часы гістарычных выклікаў – калі народы Еўропы, асабліва Еўропы Усходняй, нанова ўваходзяць у гісторыю і нанова абіраюць яе бок.
Які выбар мы, беларусы, бачым сёння, гледзячы вакол сябе?
Для кожнага, хто мае вочы, каб бачыць, відавочна, як у гісторыю ўвайшла Расія. Агрэсарам, тэрарыстам і акупантам. Такі выбар забраць назад ужо немагчыма. Бо яго ўбачыў увесь цывілізаваны свет.
Але свет убачыў і зваротнае. Смеласць і годнасць. Нацыянальную ідэю і надзею. Нязломнасць і сапраўдны гераізм. Бо для ўсіх, хто мае вочы, каб бачыць, Украіна уваходзіць у гісторыю краінай герояў. Бо выбар, які яна зрабіла, убачыў увесь свет.
Мы, беларусы, таксама зрабілі свой гістарычны крок у 2020-м годзе. Але ж рух наш запаволіўся.
1 view
72
13
10 months ago 01:59:55 1
ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК
10 months ago 00:00:00 1
Далучайцеся да дыялогу з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі ў прамым эфіры!
2 years ago 00:07:11 1
Латушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым Годам