Віды на жыхарства, рахункі і пазіцыя па Беларусі: Кавалеўскі – пра навіны прадстаўніцтва ва Украіне

Коратка – пра галоўныя праблемы, якія Офіс намагаецца вырашыць: • Замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў. Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Нацбанка Украіны, дзе ўзняў гэтае пытанне. Цэлая група беларусаў ужо вызваленая ад гэтых абмежаванняў і можа карыстацца сваімі рахункамі. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс. • Немагчымасць працягнуць ВНЖ ва Украіне. Сёння Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Нардэп паабяцаў задзейнічаць розныя механізмы, каб вырашыць гэтую праблему. Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне вырашыць праблему.
Back to Top