Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру | Осужденный на смерть сделал карьеру в армии

Хто такі Рыгор Катоўскі – таленавіты камандзір, які ў сілу абставінаў спярша быў бандытам, ці наадварот – хвацкі бандыт, які паступіў на службу ў войска, каб уратавацца ад пятлі? І чым прыметная менская вуліца Катоўскага? Якімі бандыцкімі подзвігамі праславіўся Рыгор Катоўскі, што царскія ўлады асудзілі яго на смерць? Як ён уратаваўся з пятлі? Якім камандзірам ён паказаў сябе? Чаму ён атрымаў вуліцу ў Менску, а ягоны ці то сябра, ці то вораг адэскі бандыт Мішка Япончык – не? Біяграфію Рыгора Катоўскага апіша і пракаментуе аўтар і вядоўца праграмы Лявон Вольскі. Гістарычныя падрабязнасці жыцця нашага героя згадае гісторык Уладзімір Плавінскі. А жыхар сталічнай вуліцы Катоўскага Міхась падзеліцца асаблівасцямі жыцця тут ды патлумачыць, як назвы вуліцаў падымаюць узровень культуры людзей, якія па іх ходзяць.
Back to Top