У сталіцы незалежнай Беларусі ёсць вуліца Кнорына. Іронія ў тым, што сам ён такога б не ўхваліў. Не таго, што ягоным імем назвалі вуліцу, а факту, што Беларусь – суверэнная краіна.
“Час нацыянальных дзяржаваў мінуў. Мы лічым, што беларусы не ёсць нацыяй, і тыя этнаграфічныя адметнасці, якія адасабляюць іх ад расейцаў, павінны быць пераадоленыя. Нашаю задачай ёсць не стварэнне новых нацыяў, а знішчэнне старых “нацыянальных рагатак“. Беларускі рух застаецца такім утварэннем “нацыянальных рагатак“, – пісаў Вільгельм Кнорын у газеце “Звязда“ ад года.
Такога нават Сталін сабе не дазваляў!
Чаму вуліца Кнорына гэтак падабаецца тым, хто там жыве? Чым займаўся Вільгельм Кнорын у Беларусі, як трапіў у Маскву, і які канец чакаў яго там? Высветлім усё на месцы ў праграме “Шыльды“.