Спевы з тэлефiльму "Осенние яблоки" - Тамара Раеўская

00:00 Бярозка 02:08 Восеньскiя яблыки ---- Бярозка Мігаюць зоры за акном Заснулі ў хаце ўсе даўно Бярозка юная галлём Паціху стукае ў акно А ты плывеш у белы свет Сінее плынь тваіх вачэй І найдалейшая з планет Сяла суседняга бліжэй Стаіць задумная адна, Як ветразь даўніх зім і лет Стаіць бярозка ля акна, З якога мне адкрыўся свет. А я ўсё чую шум лясоў Шляхі ў маленства замяло І сніцца сон з найлепшых сноў Бярозкі дзіўнае святло --- Восеньскiя яблыки Хмара нібы з конаўкі палiвае дол Падаюць антонаўкi да зямлi ў прыпол Зрэдку сонца з’явiцца Гляне са спагадаю Яблычак ад яблынi недалёка падае Недалёка падае Ззяе ў кожным яблыку сонейка кусок Б’ецца ў кожным яблыку роднай глебы сок I не ўсё патрачана Хутка днi гартаюцца На галiны матчыны яблыкi вяртаюцца Яблыкi вяртаюцца --- песни из телефильма “Осенние яблоки“, 1976 год Исполняет Тамара Раевская songs from t
Back to Top