Музыка Игорь Лученок
Стихи Анатолий Велюгин
*
Снягі і зоры за акном.
Заснулі ў хаце ўсе даўно.
Бярозка юная галлём
Паціху стукае ў акно.
А ты плывеш у белы свет,
Сінее плынь тваіх вачэй,
І найдалейшая з планет
Сяла суседняга бліжэй.
Стаіць задумная адна,
Як ветразь даўніх зім і лет.
Стаіць бярозка ля акна,
З якога мне адкрыўся свет.
А я ўсё чую шум лясоў.
Шляхі ў маленства замяло.
І сніцца сон з найлепшых сноў -
Бярозкі дзіўнае святло.