Батутысты рыхтуюцца да першынства Рэспублікі, якое прыме Віцебск ()
Дзве сярэбраныя ўзнагароды заваявалі віцебскія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце, які прайшоў у Італіі. У спаборніцтвах мужчын другі вынік паказаў Алег Рабцаў. У сінхронных выступленнях у жанчын другое месца заваявалі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская. А тым часам падрастаючая змена зоркам батута сабралася на адкрытым першынстве вобласці. У абласны цэнтр прыехалі больш за сто спартсменаў з Магілёва і Віцебска. Батутысты рыхтаваліся да першынства Рэспублікі Беларусь, якое таксама праз два тыдні прыме горад над Дзвіной.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018