Хрыстос Уваскрос!
Я абвяшчаю праўду пра пустую магілу, (пар. Ян 30, 1-9) хоць і разумею, што некаторыя не вераць у тое, што Ісус яе пакінуў на трэці дзень пасля смерці. Некаторыя хацелі б нават забараніць гаварыць пра гэту падзею. Так было і тады, калі царкоўнікі, першасвятары і старэйшыны падкупілі вартаўнікоў – рымскіх салдат, ды заплацілі ім грошы, каб тыя не казалі, што Ісус сам магілу пакінуў. ( пар. Мц 28, 14-15)
Калі б Ісус жыў у наш час у Беларусі, то згодна з беларускім заканадаўствам і тым апошнім новым законам, аб масавых мерапрыемствах, які знаходзіцца на стадыі ўзгадненняў, нельга было б нават узгадваць пра Уваскрослага, бо Яго выхад з магілы быў бы залічаны да неўзгодненай ўладай масавай акцыі ў якой прынялі ўдзел нейкі Ісус з Назарэту, разам з Апосталамі і жанчынамі, сярод якіх прынамсі адна, Марыя Магдалена (Ян 20, 1), была прастытуткай.