🚜Новыя рашэнні на «Белагра-2023» – «Свая зямля»

Сёлета 33-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» сабрала 450 экспанентаў на пляцоўках беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Па ўсталяванай традыцыі большасць плошчы занялі беларускія заводы і камбінаты, якія шырока прадставілі свае дасягненні і правялі перагаворы з партнёрамі блізкага і далёкага замежжа. Магутныя камбайны і высокапрадукцыйныя трактары, універсальныя сеялкі і шыроказахопныя плугі чакаюць у Азіі і Афрыцы. Гандлёвыя кампаніі і фірмы Кітая, Пакістана, Турцыі, Вьетнама і Індыі зацікаўлены больш купляць мясных і малочных прадуктаў. Ва ўмовах сусветнага крызісу і жорсткіх санкцый вытворцы і бізнесмены падпісалі ўзаемавыгадныя кантракты. На якую тэхніку павялічаны попыт? Чаму беларускія прадукты застаюцца пазаканкурэнцыі? Якія функцыянальныя навінкі лечаць? Чым папоўнілася калекцыя айчынных салодкасцей? Каму сёння выгадна прадаваць беларускія брэнды? Што даюць лічбавыя тэхналогіі АПК? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на
Back to Top