Самалёт зь Менску ў Барсэлёну пакружляў і вярнуўся ў пачатковы пункт

Пасажырскі самалёт рэйсам EW-400PO авіякампаніі «Белавія» вылецеў зь Менску ў і меўся прыбыць у Барсэлёну ў 16:15, аднак яшчэ над Берасьцейскай вобласьцю павярнуў назад, пачаўшы кружляць у паветры. Авіяцыйныя ўлады Францыі дэактывавалі плян палёту. Пра гэта паведамілі польскія паветраныя службы. 24–26 траўня шэраг авіякампаній адмовіліся пралятаць у паветранай прасторы Беларусі пасьля інцыдэнту з самалётам Атэны — Вільня, які быў пасаджаны пад ціскам уладаў у Менску. Таксама ў Эўразьвязе дамовіліся аб увядзеньні чарговых санкцый супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня. #самалёт #Беларусь #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top