Як зрабіць купальскі вянок?

Ужо ў суботу ў нашым музеі абдудзецца вялікае свята — Купалле Адным з галоўных купальскіх атрыбутаў з’яўляецца вянок з кветак і зеляніны. Дзяўчыны звычайна рабілі такія галаўныя ўборы для сябе і сваіх каханых, каб выкарыстоўваць у купальскіх абрадах, гульнях і карагодах (абмен вянкамі, адбіранне і выкуп, кіданне і лоўля іх і г.д.), дзе вянок быў абавязковым элементам. Прапануем вам паглядзець наша новае відэа, даведацца, як зрабіць сваімі рукамі купальскі вянок, а таксама паслухаць цудоўныя святочныя песні!
Back to Top