Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Дражына “Нясвіж у лёсах майго пакалення”

21 красавіка ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка адбылася прэзентацыя кнігі Ганаровага жыхара горада Нясвіжа, Жодзіна і Мінскай вобласці Уладзіміра Дражына “Нясвіж у лёсах майго пакалення”. Аўтар — вядомая далёка за межамі нашага горада асоба, беларускі палітычны дзеяч, былы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Фінляндскай рэспубліцы, былы кіраўнік Нясвіжскага райвыканкама.
Back to Top