Пэтсан і Фіндус (Pettersson und Findus) – Уступная песня па-беларуску (1 сезон)
Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг -
Уступная песня з першага сезона мультсерыяла «Пэтсан і Фіндус» (Pettersson und Findus).
Мультсерыял зняты па сусветнавядомай кніжнай серыі Свэна Нурдквіста. Пэтсан — гэта рассеяны стары, які жыве ў адзіноцтве на краі маленькай шведскай вёсачкі. Ён можа разумець гаворку сваіх свойскіх жывёл, любіць майстраваць і вынаходзіць. У Пэтсана ёсць вясёлы і гарэзлівы кот Фіндус. Разам героі трапляюць у мноства займальных, смешных і павучальных сітуацый.
Мультфільм выдзяляецца маляўнічымі краявідамі, прыгожай прамалёўкай персанажаў, мудрым сюжэтам і выдатным саўндтрэкам!
Вытворчасць
Тэкст:
Мы над краем паляцім,
матылькі — нам наўздагон.
Года кожная пара
рушыць з намі ва ўнісон.
Там, дзе курачкі кудахчуць
і каток да нас бяжыць,
І дзе любяць рыбу
Фіндус з Пэтсанам лавіць.
Там прыгодаў шмат жыве,
якіх не знойдзеш больш нідзе.
Плэйліст з усімі песнямі дзецям па-беларуску тут: ?