Сітуацыя з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі катастрафічная - спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн
Анаіс Марэн займае пасаду спецдакладчыка ААН з 2018-га года, сёлета яе мандат заканчваецца, і Савет па правах чалавека ўжо вывучае новыя кандыдатуры.
Важна адзначыць, што гэтая праца про-бона, гэта значыць без аплаты. Мы гаворым з Анаіс Марэн пра яе назіранні цягам шасці гадоў, што тычацца сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі.
«Адліга» — не тое слова, калі гаворым пра сітуацыю з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі. Стабільна кепская сітуацыя стала катастрафічнай — Анаіс Марэн (Anaïs Marin).