Владимир Мулявин - Янка Купала
У век наш крытыкі сур’ёзнай
І самакрытык агнявых
Мы падыходзім вельмі грозна
Не да сябе, а да другіх.
Пылінку бачым у суседа,
Ды што? - ў яго іх не адна!
А ў сваім воку, даўнім сьледам,
Не заўважаем бервяна.
А крытыкі?.. Майстры з разборам,
-Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў.
Безьлішніх захадаў, ухмылак
У канкурэнта на вынос
Мы столькі вылічым памылак,-
Таму хоць рэжся, як з пагроз.
Самабічуемся ж часамі,
Але зьлягка - гады ў рады,
Ды ўсё больш хвалім сябе самі,
Другіх бічуем заўсяды.
А крытыкі?.. Майстры з разборам,-
Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў.
Вось я - пясьняр, я - літаратар.
Я толькі песьняй твару цуд,
А ён... агіткі агітатар,
Насьценгазетчык, і ўсё тут...
Пазбыцца рапаўскіх заскокаў
Мы не наўчыліся як сьлед
І часта судзім аднабока
Другіх, саміх, падзеі, сьвет.
А крытыкі?.. Майстры з разборам,
-Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў.