А ў нядзельку параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька,
Ўзыйшло сонейка над борам,
Над Сялецкім таборам.
А ў таборы трубы граюць,
Да нарады зазываюць.
Сталі рады адбываці,
Адкуль Воршу здабываці:
А ці з поля, а ці з лесу,
А ці з рэчкі невялічкі.
А ў нядзельку параненьку
Сталі хлопцы-пяцігорцы,
Сталі з рэчкі на прыгорцы.
Гучаць разам з самапалаў,
Б’юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці.
А як з Воршы уцякалі,
Рэчку тую пракліналі:
- Бадай ты павысыхала!
Наша слава тут прапала!
Камерны хор «Унія» заснаваны ў 1990 г.
У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве.
У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам.
У 1998 г. была выдадзена ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР.
1 view
928
264
3 months ago 00:02:05 1
Окупанти перетворили НАШІ ТРАНШЕЇ У СВОЇ МОГИЛИ. Наслідки десяти днів штурму. Трейлер.