«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні»: Пагоня, Муры, Магутны Божа, Сцяг, Гэта мы, Нёман

«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. 00:00 Вольны хор — Пагоня 04:20 Вольны хор — Ваяцкі марш («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…») 06:15 Вольны хор — Муры 09:50 Вольны хор — Сцяг 11:47 Вольны хор — Красуня-вясна 15:25 Вольны хор — «Не загаснуць зоркі ў небе…» 17:44 Вольны хор — Дзе мой край 22:29 Вольны хор — Нёман 25:21 Вольны хор — На беразе Волі 28:21 Вольны хор — Развітанне з радзімай 32:32 Вольны хор — Магутны Божа 35:14 Вольны хор — Гэта мы
Back to Top