Круглы стол, прысвечаны І. В. Воўку-Левановічу ()

21 снежня 2021 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «І. В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гадоў ХХ ст.», прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры. Сцісла пра даклады. Таццяна Жук з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі расказала пра жыццёвы і прафесійны шлях І. В. Воўка-Левановіча, аздобіўшы прэзентацыю шматлікімі выявамі рукапісных матэрыялаў. Андрэй Максімчык з БДУ дапоўніў біяграфічную інфармацыю, прадэманстраваўшы ўнікальныя архіўныя фотаздымкі даследчыка. Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства расказалі пра пачатак працы над «Гістарычным слоўнікам беларускай мовы» ў 1920-х (Наталля Паляшчук), пра факсімільнае выданне «Лекцыі па гісторыі беларускай мовы» І. В. Воўка-Левановіча (Наталля Перавалава), пра іншыя выдадзеныя і нявыдадзеныя працы вучонага (Эльвіра Ярмоленка), пра ўспаміны І. В. Воўка-Левановіча, перададзеныя
Back to Top