Ганна Прохарава – адна з лепшых ў вобласці спецыялістаў па пенсійных пытаннях

У кожнага ёсць сваё пакліканне, і калі ён зможа рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі, то стане і добрым спецыялістам, і шчаслівым чалавекам. Менавіта так можна сказаць пра гераіню нашага наступнага сюжэту, галоўнага спецыяліста аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Шклоўскага райвыканкама Ганну Прохараву. У мінулую пятніцу яна прыняла ўдзел у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі”, дзе заняла ганаровае трэцяе месца.
Back to Top