12-13 снежня адбыўся раённы этап турніра “Залатая шайба”

З часоў Савецкага Саюза, у 60-х гадах мінулага стагоддзя, пачалася гісторыя «Залатой шайбы». Турнір заваяваў вялікую любоў мільёнаў хлопчыкаў і дзяўчынак, выгадаваў знакамітых хакеістаў. А ў 1997 годзе быў адроджаны на тэрыторыі нашай краіны і праводзіцца на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пастаянна праводзіцца турнір і ў Шклове. Спачатку ён праходзіў на катку каля ДЮСШ, а з ўзвядзеннем Лядовай арэны ён набыў новае дыханне.
Back to Top