«Словы мацней» – Зарына Шаўко/Юлі Таўбін

У новым выпуску відэапраекта «Словы мацней» вакалістка гурта «Літы Талер» Зарына Шаўко чытае верш Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...» Зарына Шаўко — музыка і вакалістка гурта сярэднявечнай беларускай музыкі «Літы Талер». Гурт створаны ў 2013 годзе і займаецца рэканструкцыяй музычнай і танцавальнай традыцыі сярэднявечнай Еўропы. У рэпэртуар уваходзяць народныя і аўтарскія песні. Зарына Шаўко займаецца яшчэ і фатаграфіяй. 22 лютага імя Зарыны з’явілася ў спісах затрыманых у Лошыцы падчас раённых шпацыраў. І нават відэа, з якога вынікала, што музыка не ўдзельнічала ў акцыі, не дало рады: Зарыну ўсё адно асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Юлі Таўбін (1911-1937) — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Рос у сям’і аптэкара ў Мсціславе. Далучыўся да беларускага літаратурнага асяроддзя, у якое ўваходзілі Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў, Зяма Півавараў, і стаў ці не найбольш таленавітым паэтам таго асяродку.
Back to Top