Andruś - Daroha

Песня Дарога пачала прыдумляцца ў менскім аўтобусе 112 , акурат там пачуў аб’яву ад Мінсктрансу, якая гучала нібы твор мастацтваў. Наступныя некалькі фразаў і мелодыя склаліся, калі гасцяваў у Беластоку і калі ехаў далей на захад. Цяпер я адчуваю сябе ў дарозе, у творчай камандзіроўцы, на гастролі. Разумею, што лагічнае завяршэнне кожнай вандроўкі гэта вяртанне. Спадзяюся ўсе мы, незалежна ад месца знаходжання, набліжаем нашае вяртанне да свабоды, радасці, Радзімы, праўды.
Back to Top