Янка Купала – Перад бурай (1907)

Што бачу? – ўсё цiха, ўсё спiць пад няславай… Цi ж праўда? – няўжо гэта вораг асiлiў? Няўжо ўсе байцы за народную справу Тыранамi зможаны, леглi ў магiле? Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нiкчэмна I даўся без голасу дэспату ў рукi? Няўжо дух свабоды, дух сiлы мяцежнай Замёр i не ўскрэсiш нiякай прынукай? Цi ж мала няшчасцяў, цi ж мала слёз мора? Цi ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру? О, не! Штосьцi сэрца iначай гавора, – Я гэтакай цiшы не веру, не веру! Так толькi бывае прад летняю бурай – I птушка замрэ, й пагляд сонца нясмелы, На небе ж збiраюцца хмура за хмурай, I гром заграхоча, i дрогне свет цэлы!
Back to Top