27 лістапада старшыня райвыканкама Аляксандр Бойка сустрэўся з моладдзю
159 маладых спецыялістаў пачалі сваю працоўную дзейнасць у гэтым годзе ў Шклоўскім раёне. Большая частка з іх працуе ў сельскагаспадарчай сферы. У пятніцу, 27 лістапада, з моладдзю ў глядзельнай зале кінатэатра “Мір“ сустрэўся старшыня райвыканкама Аляксандра Бойка. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Давыдовіч і кіраўнікі і спецыялісты арганізацый раёна.