Як Беларусь ушанавала злога генія Польшчы

У 1-м выданні праграмы “Шыльды“: чыім героям быў паляк Берут, імя якога носіць вуліца ў Менску? Чаму ў Польшчы няма ніводнага завулка, ніводнага тупіку, звязанага з імем Баляслава Берута? Баляслаў Берут – польскі камуніст, звязаны з Камінтэрнам. Падчас Другой сусветнай вайны (1939 – 1945) ён быў адным з тых, на каго Іосіф #Сталін зрабіў стаўку ў стварэнні лаяльнай альтэрнатывы польскаму ўраду ў эміграцыі. У выніку Берут узнёсся на самую вяршыню ўлады ў сацыялістычнай Польшчы. Ці такіх герояў маюць ушаноўваць #Беларусь? Судзіце самі. Аўтар і вядоўца праграмы – Лявон Вольскі. Разабрацца ў біяграфіі Баляслава Берута яму дапамог гісторык Уладзімір Плавінскі.
Back to Top