Віктар Шалкевіч - Песня пра саксафаніста Сярожу (1996)

Жыў непрыкметна на зямлі Саксафаніст Сярожа. Усяго багацця меў Толькі свой срэбраны саксафон. Ах, як Сярожа мог зайграць! Цяпер ужо не можа, Бо ўчора нечакана трапіў Пад машыну ён. (2) Божа, божа, Памёр наш Сярожа. Учора Моцарта граў, А сёння ногі задраў. Учора крупкі вячэраў, А сёння зубкі ашчэрыў. (2) Ах доля наша цёмная, Лёс горкі, лёс варожы! Як мучаюцца людзі, Як гібеюць на зямлі! Ніхто так аж занадта Не заплакаў па Сярожы, Труну спусцілі ў яму, Закапалі і пайшлі. (2)
Back to Top