Канцэрт да 80-годдзя Мулявіна «Я нясу вам дар»

Па добрай традыцыі, штогод у дзень нараджэння Песняра (12 студзеня) на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзіцца канцэрт у яго гонар. Вось і сёлета праект «Я нясу вам дар» сабраў у Вялікай канцэртнай зале філармоніі шчырых прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Мулявіна. Як заўсёды, арганізатарам і галоўнай дзеючай асобай «Канцэрта ў дзень нараджэння» стаў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца.
Back to Top