Лукашэнка можа разлічваць на падтрымку Пуціна | Лукашенко может рассчитывать на поддержку Путина

У сённяшнім выданні “Студыі “Белсат“ абмяркуем вынікі сустрэчы Байдэна і Пуціна ў кантэксце беларускага пытання. Сочым за падзеямі ў краіне 17 чэрвеня. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнанняя Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Back to Top