Родная мова. Батл з Гугл перакладчыкам | Вучымся думаць па-беларуску: пераклад дзеепрыметнікаў
Ладны пераклад. На гэты раз у “Ладным перакладзе” – батл! З Гугл-перакладчыкам!
Хто ім не карыстаўся? Ды ўсе, мусіць! Але вось бяда. Ён не ўлічвае ўсіх нюансаў нашай мовы. Можна трапіць у няёмкае становішча, асабліва калі аддаць такі пераклад працадаўцы, напрыклад…
Для доказу – возьмем словазлучэнне. “Бегущий человек”. І што нам выдае гугл? “Бяжыць, чалавек”. Ну і хай сабе бяжыць😄 Ну не ведае гугл, як правільна перакласці некаторыя дзеепрыметнікі!
А фокус яшчэ ў тым, што не ўсе беларускія дзеясловы хочуць рабіцца дзеепрыметнікамі! Нельга сказаць – “бягучы чалавак”. А як? Правільна будзе - “чалавек, які бяжыць”. Ці “чалавек, што бяжыць”☝️.
Яшчэ колькі прыкладаў з непахіснымі нашымі беларускімі дзясловамі
🔸 “Прячущееся за небосклон солнце”. – “Сонца, што хаваецца за небасхіл”.
🔸 “Непереводимые напрямую слова”. – “Словы, якія не перакладаюцца наўпрост”.
Таму Гугл-перакладчык можна ўжываць толькі ў выключных і выключна непрафесійных выпадках.
Пішыце ў каментарах вашы ўлюбёныя прыклады замены дзеепрыметніка